?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Прадмова: Нядаўна пераехаў на Ubuntu 12.10, сыстэма агулам спадабалася, таму вырашыў на ёй пакуль застацца.

У Windows я карыстаюся 2-ма пабудовамі клявіятуры ад zedlikбеларускай тыпаґрафскай кірылічнай (порт пад лінукс я рабіў тут) ды беларускай тыпаґрафскай лацінскай. Пры выкарыстаньні падобнага спалучэньня ва Ўбунту яны адлюстроўваюцца стандартным чынам вось так:
Тут ё істотныя (для мяне) мінусы:
  • by і by2 — неінфарматыўна, пэрыядычна забываесься на тое, дзе якая пабудова;
  • падчас зьмяненьня пабудовы мяняецца шырыня элемэнта, адпаведна, ўся паліца «дрыгаецца» ўправа-ўлева;
  • нарэшце, значак клявіятуры мне зусім не патрэбны.
Неяк убачыў у сеціве, што ў гэтае месца замест стандартнага адлюстраваньня людзі ставяць свае сьцяжкі (кшталту расейскі ды амэрыканскі, амэрыканскі ды анґельскі). Аднак сутыкнуўся з праблемамі.


Што ж выкарыстоўвалі для гэтага? Спачатку ўключалі сьцяжкі (org.gnome.libgnomekbd.indicator.show-flags = true). З пабудовамі на ru_RU ды en_US клалі файлы ru.png ды us.png ў тэчку /usr/share/icons/flags. Назвы файлаў адпавядаюць дзьвюхлітарным скаротам назваў краінаў(!). Тая ж гісторыя з en_US ды en_GB — us.png ды gb.png.
Ну й вядома, пра ніякае разьбіцьцё лякаляў яшчэ й на пабудовы клявіятуры гаворкі не вялося.
У нас жа наагул краіна адна для беларускай мовы.
Спачатку я думаў рабіць так: раз ё 2 лякалі: be_BY ды be_BY@latin, то можна неяк выкарыстаць гэты «постфікс». Але ані ґуґл, ані мае ўласныя практычныя досьледы вынікаў не прынесьлі.
Запытваўся на форумах, але нічога карыснага мне не паведамілі: людзі не сутыкаліся з такой праблемай.
Таму вырашыў ісьці шляхам, які мне трохі вядомы, то-бок — стварэньне ўласных лякаляў пад клявіятуру.
Падаецца, лінукс ніякім чынам не прывязваецца да мовы, адно да краіны. Пагартаўшы сьпіс лякаляў, зразумеў, што можна выкарыстаць свабодныя bc ды bl (кшталту belarusian cyrillic ды belrausian latin).
Як потым высьветлілася, спосаб працуе ідэальным чынам, нават офіс ня скардзіўся, што незнаёмая мова.

Такім чынам, пачынаем (для ўсяго патрэбныя правы root):
уключаем сьцяжкі (у тэрмінале):

кладзем файлы bc.png ды bl.png ў /usr/share/icons/flags,
кладзем файлы bc ды bl (bl — проста скапіяваная latin з файла by) у /usr/share/X11/xkb/symbols,
дапісваем да свайго файла evdev.xml (/usr/share/X11/xkb, папярэдне зрабіце ягоную рэзэрву) вось гэта (варыянт зроблены для typo й latin, калі трэба іншае — мяняйце):


Ну вось і ўсё. Цяперака адчыняем налады пабудоваў клявіятуры і выбіраем нашыя «Беларуская (тыпаґрафская)» ды «Biełaruskaja (łacinka)».


Вось як выглядае вынік:

Профіль

main
anibyl
Усевалад Чорны

Цэтлікі

Апошні месяц

Ліс 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
free counters


Надвор’е ў Беларусі

Спасылкі

Распрацавана LiveJournal.com