?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Кітаец №2

Упершыню замовіў кітайскі тэлефон (у народзе — «кіт»). Апошнім часам кітайскія вытворцы моцна прасунуліся наперад, выпускаючы ўсё лепшую і лепшую тэхніку, якая часта не саступае ў якасьці тэлефонам вядомых кампаніяў. Зараз можна сьмела казаць, што палову кошту Вы плоціце проста за марку.

Узяў я JiaYu G3, трохі характарыстыкаў:

АСAndroid 4.0
Працэсар1 ҐГц (MT6577)
Экран4,5 цаляў 720×1280, IPS, Gorilla Glass
Апэрацыйная памяць1 ҐБ
Памяць захоўваньня4 ҐБ
Сувязь (галоўнае)2 SIM, GPS, BT 3.0, WiFi
Акумулятар2750 мА·г

Гэты апарат я знайшоў на aliexpress.com за $193, што ў два разы менш за найтаньнейшы аналяґічны тэлефон зь беларускага рынку (таксама, дарэчы, кітаец, толькі прапіяраны). Ягоная якасьць па аглядах, выстаўленых у сеціве, мяне задаволіла — сабраны добра.
Мінус заключаецца ў тым, што няма магчымасьці памацаць тэлефон перад купляй і яго даводзіцца чакаць (пошта) — тэарэтычныя межы ад тыдню да 2 месяцаў, на практыцы дастава ажыцьцяўляецца за 10-20 дзён. Але апошняе для цярплівых біларусікаў, думаю, прымальна.
Другі мой тэлефон, Veon A380 (таксама кітаец), служыць мне ўжо некалькі год, і я ім абсалютна  задаволены.
Праз колькі дзён даведаюся, ці маю я рацыю:)

Абнова: замовіў, называецца. Цяпер Ґуґл мяне спансуе кітайскай рэклямай.

Comments

( 4 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
dmitry_siniak
18 Стд 2013 18:03 (UTC)
За марку ты платишь процентов 80 от стоимости телефона.
anibyl
20 Стд 2013 08:09 (UTC)
Мне складана сказаць, у вытворчасьці электронікі ніколі ня ўдзельнічаў. Хоць, вядома, матэрыялы вельмі танныя, але большая частка цаны — праца інжынэраў, зьбіральнікаў, дызайынэраў ды іншых.
dmitry_siniak
20 Стд 2013 09:06 (UTC)
Сборщики копейки получают в КНР.
denizh
08 Ліп 2014 14:14 (UTC)
Запили пост про опыт использования;)
( 4 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Профіль

main
anibyl
Усевалад Чорны

Цэтлікі

Падсумаваньне

Апошні месяц

Ліс 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
free counters


Надвор’е ў Беларусі

Спасылкі

Распрацавана LiveJournal.com