?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Трохі пра беларусаў

TUT.BY
На протяжении 10 дней мы следили за судьбой 25-летней белоруски Ольги Каптур, которая оказалась в непальской тюрьме из-за проблем с визой. Благодаря усилиям дипломатов девушку освободили в конце прошлой недели и она на несколько дней вернулась домой.

Вольга ехала ў Нэпал па валянтэрскай праграме дапамагаць тамтэйшым дзецям (будаўніцтва школы і навчуаньне дзяцей). Праз тое, што гэта быў першы візыт у краіну, візу ёй выдалі толькі на 3 месяцы, а праект быў разьлічаны на 6, і Вольга вырашыла прадоўжыць візу на месцы. Пад канец тэрміну, калі ўжо трэба было разьбірацца з гэтым, паміж вёскай і сталіцай дарогу заблякаваў апоўзак. Узьнікла верагоднасьць разьбіральніцтва і турмы з-за пратэрмінаваньня, чаго, вядома, хацелася пазьбегнуць. Думаю, зразумела, што «апоўзак — гэта твае праблемы», такі прынцып дзейнічае паўсюль. Таварышы з праекту параілі выправіць даты на візе (нэпальская віза запаўняецца асадкай), што яна і зрабіла. Але ў аэрапорце пратэрмінаванасьць выявілася, і Волю пасадзілі, судзілі, прызначылі штрафы. Беларускі консул заплаціў за яе, бо такіх грошай у яе не было, і Воля вярнулася ў Менск.

Гісторыя цікавая, павучальная і з добрым канцом, але мяне зачапіла ў ёй ня гэта, а водгукі камэнтатараў.


Capture4

Што ж хвалюе актывістаў тутбая? Што гэтая гадзіна — крымінальніца, бандытка і фальсыфікатарка, што дакумэнты яна, відаць, падрабляе ўжо ня першы раз, што яна, сволач такая, яшчэ кудысьці намылілася, і куды толькі глядзяць улады РБ?, што ў яе ў галаве прусакі, якіх яна падчапіла, жывучы ў нэпальскай вясковай халупе. Некаторыя асабліва разумныя палічылі, што дзяўчо паехала ў заработкі.

Ведаеце, няма словаў. Дзяўчо добраахвотна паехала ў бедную краіну па меры сваіх магчымасьцяў выпраўляць гуманітарнае становішча, патраціла на гэта кучу часу і апошнія грошы, не змагла часова разруліцца зь візай — і ўсё, ў вачах біларусікаў яна *глядзі абзац вышэй*. Алё, бляха, вы нармальныя там, га?

Comments

( 4 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
aurochset
30 Врс 2014 14:40 (UTC)
Я не актывіст тутбаю. У мяне, відаць, ня поўная інфармацыя, я чытаў толькі Ваш тэкст, а па спасылцы не хадзіў.

Але не зусім зразумела Вашая пазыцыя пра самастойнае выпраўленьне дат на візе. Гэта нармальна? Раз чалавек прыехаў выпраўляць гуманітарнае становішча, патраціў на гэта кучу часу і апошнія грошы і выявілася махлярства зь візай, то яго павінны былі на мяжы ўзнагародзіць? І тут ня важна, ці таварышы з праекту параілі выправіць даты на візе ці сам дадумаўся, адказваеш то сам.

Таксама не зразумела тады пра выпраўленьне дат на пратэрмінаванай ежы ў крамах прадаўцамі, і выпраўленьне вынікаў выбараў Ярмошынай і К.
aurochset
30 Врс 2014 14:49 (UTC)
А каментатары на тутбаі, відаць, зайздросьцяць, і няважна, куды яна намылілася ў наступны раз, гэта ня іх справа, яна панесла пакараньне за сваю правіну, і яна свабодная.
anibyl
30 Врс 2014 16:06 (UTC)
Не, гэта не нармальна.
Але сытуацыя была крытычнай (выбар паміж не выпраўляць і не пасьпець зьехаць праз апоўзак і выправіць [тым больш, што такі досьвед ужо ёсьць у людзей] і паспрабаваць выехаць па выпраўленай візе пазьней).
На месцы ўраду Нэпалу я б такім людзям вечныя (ці як там яны называюцца) візы выдаваў, бо яны робяць за мяне маю работу.
aurochset
30 Врс 2014 16:46 (UTC)
Мабыць усё адно я Вас у нечым не разумею.

[тым больш, што такі досьвед ужо ёсьць у людзей]
Досьведу шмат у людзей, кажуць, можна купіць у Маскве дыплом любой ВНУ, ці, напрыклад, "напісаць" дысертацыю, яе не пісаўшы. І таксама можна апісаць сітуацыю, як крытычную, "хацелася есьці, галадаў, таму купіў дыплом, я ж не пайшоў красьці".

А вечную візу я б таксама даваў бы, ці зусім іх адмяніў, дык у мяне покуль маёй парады не пытаюць, на жаль.
( 4 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Профіль

main
anibyl
Усевалад Чорны

Цэтлікі

Падсумаваньне

Апошні месяц

Ліс 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
free counters


Надвор’е ў Беларусі

Спасылкі

Распрацавана LiveJournal.com