?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Пра айчынную мэдыцыну

Шасцікласнік Стас 5 дзён скардзіўся на тугі гіпс, пакуль не ампутавалі руку
«… 11-гадоваму Стасу М. з аграгарадка Якубава наклалі на зламаную левую руку тугі гіпс. І адправілі дадому. … Рука балела, потым пачаў мяняцца яе колер. На выхадных давялося выклікаць «хуткую», прыехалі. Сказалі: «Чаго мы павінныя ездзіць? У яго пералом». У «хуткую» я больш не звярталася, раз так сказалі. … У панядзелак сама наняла машыну і павезла Стаса ў дубровенскую райбальніцу. Яшчэ ў Оршы сказалі, што гіпс праз некалькі дзён трэба зняць і руку паглядзець. Але ў Дуброўне доктар на гэта адрэагаваў так: «Гіпс добра накладзены, навошта яго здымаць? А колер скуры такім і павінен быць». … Прасіла, каб хоць паглядзелі руку. А дактары — усё нармальна ды нармальна. Так вазілі сына ў бальніцу і ў панядзелак, і ў аўторак. А ў сераду яны пабачылі чорную руку, самі спалохаліся, знялі гіпс і адправілі нас у Віцебск. А там сказалі, што позна. І дзіця руку страціла. Калі знялі гіпс — пайшоў хуткі кровазварот. Вельмі хутка развілася гангрэна. …»


Чаму так бывае? Бо лекары нас на адным месцы вярцелі, як, зрэшты круцяць і іх. Я ў захапленьні. Ну і ў дадатак эліксіру маразму:

Мэр Минска считает, что государственные клиники должны показать частным, как можно работать

Уяўляю сабе гэтую паказуху.

«… Почему бы государственным учреждениям здравоохранения не составить конкуренцию частным медцентрам, показать, как можно работать? …»

А чаму б мэру Менску не пачаць плаціць лекарам і пэрсаналу лякарняў адпаведна? Грошы ў іх водзяцца:

«… доля внебюджетных источников финансирования системы здравоохранения столицы увеличилась по отношению к 2010 году на 4% и в текущем году достигла 12%. За январь-сентябрь 2014 года в Минске оказано платных медуслуг на Br274,5 млрд. … За девять месяцев текущего года в Минске на медстраховании заработали Br10 млрд. … За январь-сентябрь текущего года экспортировано услуг на $7,7 млн, что на 22,4% больше, чем за аналогичный период 2013 года. …»

* * *

Няма словаў. Адымаюць руку, бо адмовіліся паглядзець на яе, з падазрэньнем на гаймарыт адразу і тут жа прапануюць апэрацыю, знаходзяць у чалавека другі раз хваробу, якая бывае ў чалавека аднойчы за жыцьцё, лекуючы пульпіт ламаюць ушчэнт зуб, сквапяцца на анэстэзію… Ах так, яшчэ яны любяць вучыць жыцьцю. А потым прыходзіць начальнік і кажа:
— А давайце усім пакажам, якія мы малайцы!

Профіль

main
anibyl
Усевалад Чорны

Цэтлікі

Апошні месяц

Ліс 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
free counters


Надвор’е ў Беларусі

Спасылкі

Распрацавана LiveJournal.com