?

Log in

No account? Create an account

Сорамна

Сорамна — гэта калі прыбіральніца ў басэйне кажа, каб не баяўся размаўляць на беларускай мове:)

ЗЫ: трэба часьцей хадзіць плаваць, бо рукі ныюць ужо пасьля 20-і хвілін.
Раблю сайт для сумеснай беларуска-італійскай кампаніі. Надоечы ў іх у офісе размаўлялі пра тое, што пра іх надрукавалі ў «АіФ».

[тэкст з газэты]
«В Беларуси у нас много говорят о привлечении инвестиций в экономику. Есть ли конкретные результаты?»
Н. Васильев


Около 235 млн евро для инвестирования в Восточную Европу, в том числе в Беларусь, выделило Министерство экономического развития Итальянской Республики. Оператором по реализации инвестиционных проектов в нашей стране станет компания «EnergyT.I. EST», глава которой выделил наиболее интересные для итальянского капитала направления: переработка твёрдых бытовых отходов, производство многослойных солнечных батарей, фармация и создание мини-гидроэлектростанций.

Как рассказал «АиФ» пресс-секретарь Государственного комитета по науке и технологиям Юрий ЛУКАШЕВИЧ, сумма в почти четверть миллиарда пойдёт на реализацию двух-трёх крупных проектов, среди которых предварительно можно выделить строительство мини-ГЭС и энергокомплекса по переработке твёрдых бытовых отходов мощностью в 150 тысяч тонн.

«Заключение подобных соглашений не происходит спонтанно, - ообщил Юрий Лукашевич. – Этому всегда предшествует долгая подготовительная работа. Так не бывает: съездил в командировку и вернулся с мешком денег. Даже представить сложно, сколько усилий пришлось приложить, чтобы несколько лет назад наладить контакт, например, с китайскими партнёрами.

Для себя мы выработали два основных критерия эффективности привлечения инвестиций: установление личного контакта с партнёром и обязательная взаимовыгодность проекта. Итальянские коллеги по итогам переговоров заявили, что «мы будем богатеть, и богатеть вместе».


Юры Лукашэвіч, які даваў інтэрвію, як мне растлумачылі, наагул ня ўдзельнічаў у перамовах, а сядзеў недзе ўзбоч, ды й Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Італіі прыплёў, напэўна, «красного словца ради». Але пахваліцца любіць.

А завод па пераробе адкідаў будзе. Недзе пад Шабанамі.

Валім

Гэтае адчуваньне, калі ты зрабіў усё магчымае, і ў найбліжэйшы час ад цябе нічога не залежыць… Добрае адчуваньне. Асабліва пасьля гэтага пачварнага тыдню. А ў нядзелю — выезд у Горадню амаль на тыдзень… Бывайце, траблы, Менск ды ўнівэр. Хутка ўбачымся, і хутчэй, чым хацелася б.
ЗЫ: Селянінаў, дзякуй, ты зьменшыў мой галаўны боль.

Пра набалелае

Даўно круціцца думка… Калі ты ўмееш добра рабіць тое, чаго ты не разумееш, шчыра запрашаем на наш факультэт!

ЗЫ: Прывіт, дзядзька Мікуловіч.
ЗЗЫ: а на вуліцы ппц мароз:/

Ды гэта на…б нейкі

Ня так даўно па сеціве гулялі спасылкі на галасаваньне за тэмпэратуру ў мэтро. Размаўляў я па скайпе тады ды скінуў копію колькасьці прагаласаваўшых суразмоўцу:

теплая + 15-18 °C
подано голосов: 45124

прохладная + 10-12 °C
подано голосов: 45155
(23:05 22 лістападу 2012)


Я тады яшчэ парагатаў, што падазрона блізкія лікі…

Цяпер глядзім на сайт:



А запасьнік ґуґлу выдае такое (дзякуй vboo):


(20:23 21 лістападу 2012)

WoT у Linux

Меў даволі шмат перайманьняў з запускам WoT пад Linux па афіцыйнай інструкцыі… У выніку — вынікаў нават менш за тое, як запускаць гульню проста пад wine. Чыста дзеля цікаўнасьці паглядзеў на Plants vs. Zombies, якія можна паставіць парай пстрыкаў у winetricks… Мдзя. FPS нават там у раёне тройкі, я ўявіў сабе, што было б у WoT…

Далібог, чым пісаць такія афіґенныя афіцыйныя кастылі, лепш бы заняліся партаваньнем пад лінь — шмат людзей бы падзякавала.

Спам

«КУРЕНИЕ - ПАГУБНАЯ ПРИВЫЧКА», было сказана ў лісьце. Тамака ж было расьпісана на добрую бачыну А4, чаму. Бывае ж і сацыяльнаарыентаваны спам:) І нават ня важна, што потым мне прапанавалі набыць электронныя цыгарэты…

Ну цудоўна

Адна кампанія замаўляла пераклад тэхнічнага тэксту з анґельскай на беларускую. Я цэлы дзень перакладаў, vital_stan карэктаваў і рыхтаваў вынік. Што ж сказаў замоўца? Што расеец і ўкраінец, якія нейкім дзіўным чынам правяралі пераклад, сказалі, што ён машынны!


Posted via m.livejournal.com.

Просяць дапамогі!

Арыґінал p0stum у допісе
Хочу попросить вас помочь - кто подписью, кто комментарием, а может, кто и делом сможет... Свету (liluby) хорошо знает все минское велообщество,  подтвердят - все правда, все так и есть, без преувеличений и недомолвок.
У приемной мамы просто забрали деток после ее жалобы на учительницу в школе. Теперь здоровые дети лежат в инфекционке, маму к ним не пускают, их не выпускают даже на прогулку, они не ходят в школу. Им даже нательное белье 2 недели поменять не удосужатся! Мама бьется во все двери - верните детей домой...
вот статья на тутбае
вот ссылка, где собирают подписи
вот посты самой Светы по этой теме
Она спрашивает - может, есть адвокаты/юристы, которые смогли бы помочь? Или любые другие варианты...

Чалавек на калясе

Слухаю зараз запіс сакавіцкай кампутэрмаўскай сустрэчы, трапіўся цікавы фраґмэнт. Расказвае Зьміцер Саўка:

«Чаму выкрылі й арыштавалі настаўніцкі зьезд? Быў там такі настаўнік — Янка Маўр, Іван Фёдараў. І гэты настаўнік, наш Янка Маўр, наш будучы пісьменьнік, не знайшоў нічога лепшага, як ехаць на нелеґальны зьезд роварам. Праз усе вёскі. Яшчэ дзесяць гадоў пасьля гэтага на вёсцы гаварылі, як „чалавек на калясе ехаў“. Гэта такое было дзіва, што перадавалі з вуснаў у вусны. Ясна, што лепшага транспарту для кансьпірацыї проста не прыдумаць на той час! І ясна, што ўсе ведалі, што нейкі чорт на калясе ехаў, ясна, што яны не пасьпелі там „варажкі разявіць“, як їх адразу паліцыя схапіла. „Ехаў чалавек на калясе“ — мне так гэта расказвалі!»

[Таксама знайшоў урывак з той жа гісторыї, але ад їншага чалавека:]
« … Чарговая карціна — як праходзіць нелегальны настаўніцкі з’езд. Якуб Колас выступае з прамовай. Паліцыя наляцела, пазабіралі ў хлопцаў пашпарты, і з’езд праваліўся. «А ў Івана Фёдарава — Янкі Маўра — нават меўся пісталет. І ён трошкі быў вінаваты ў тым, што з’езд выявілі, таму што прыехаў на ровары. А ў той час на ровары — гэта як цяпер на ракеце», — смяецца Соф’я Пятроўна … »
Спасылка 1, спасылка 2.

Профіль

main
anibyl
Усевалад Чорны

Цэтлікі

Апошні месяц

Ліс 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
free counters


Надвор’е ў Беларусі

Спасылкі

Распрацавана LiveJournal.com