?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Даўно мне быў прыглянуўся сабж спадара zedlik для Windows — зручна, ня трэба мець лішнія раскладкі, шмат карысных сымбаляў, адным словам — што лекар прапісаў. Выглядае наступным чынам:


Раскладка:

Раскладка з Shift:

Раскладка з AltGr:

Раскладка з Shift і AltGr:


А пад лінуксам усё мучыўся з трыма (ангельская, беларуская, расейская), калупала моск очэньсільна. Таму вырашыў быў скляпаць яе туды. І як гэта зрабіць, можна пабачыць пад катам.

Напішу падрабязьней для тых, хто не афіґенны лінуксоїд, бо й сам не такі, таму разьбіраўся доўга.

1. Адчыняем «Тэрмінал» (у мяне ён у галоўнай мэнюшцы).

2. Пішам sudo gedit, ціскаем Enter, уводзім пароль (карыстальніцкі, бо ёсьць яшчэ й root-аўскі). Калі раптам у Вас не апынулася gedit-а, паспрабуйце тамака ж напісаць sudo apt-get install gedit, хоць, імхо, ён павінен быць у любым гатовым дыстрыбутыве.

3. Адчыняем файл /usr/share/X11/xkb/rules/evdev.xml. Папярэдне захаваем яго куды-небудзь у бясьпечнае месца (каб была рэзэрвовая копія). У їм нам трэ’ дапісаць, фактычна, цэтлік новай раскладкі. Знаходзім пошукам «Belarus», перад намі кавалак xml-а, прысьвечаны беларускім раскладкам. У мяне (ды й у Вас хутчэй за ўсё) їх 3 штукі.
Дапісваем так:

Было:
Дадаем:
Атрымліваем:







Захоўваем Ctrl+S, ці як Вы там любіце.

4. Цяперака нам спатрэбіцца файл /usr/share/X11/xkb/symbols/by (!не пераблытайце з be!). Таксама зарэзэрвуем яго ў тое самае бясьпечнае месца. Адчыняем яго ў адчыненым gedit-е. Тут трэба будзе дадаць новую карту клявіятуры.
Робім вось так:

Было:
Дадаем:
Атрымліваем:








5. Радуемся й карыстаемся:) Я дадаў у раскладку яшчэ некалькі сымбаляў, бо часам патрэбныя, але аснова захаваная поўнасьцю.

PS: магчыма, для таго, каб заладаваць яе першы раз, спатрэбіцца пераўвайсьці.

PPS: для тых, хто хоча паэкспэрымэнтаваць, ёсьць карта кодаў клявішаў.

Comments

( 3 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
alex_poetry
14 Тра 2012 15:10 (UTC)
> хоць, імхо, ён павінен быць у любым гатовым дыстрыбутыве
Дзякуй богу, не павінен.
anibyl
14 Тра 2012 20:33 (UTC)
а чаму «дзякуй богу»?
alex_poetry
15 Тра 2012 05:18 (UTC)
Бо абсалютна бязглузды рэдактар. Для рэдагавання конфігаў такі графічны інтэрфэйс неабавязковы, можна і nano карыстацца (ці vim, калі ёсць жаданне разбірацца з ім). А для сур'ёзнай работы з тэкстам ці праграмавання, складанейшага за "Hello, world", яго магчымасцяў не хапае. Дарэчы, і "выпілаваць" яго з гному - нетрывіяльная задача.

Edited at 2012-05-15 05:19 (UTC)
( 3 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Профіль

main
anibyl
Усевалад Чорны

Цэтлікі

Падсумаваньне

Апошні месяц

Ліс 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
free counters


Надвор’е ў Беларусі

Спасылкі

Распрацавана LiveJournal.com